05.07.2008 / 15:38

Лукашэнка выкарыстоўвае выбух у сваіх палітычных мэтах 13

«Цяпер мы будзем размаўляць зь імі на іншай мове», - сказаў Лукашэнка, які ня лічыць, што выбух быў скіраваны супраць яго.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што выбух у Мінску ноччу 4 ліпеня падчас гала-канцэрта да Дня незалежнасці не быў скіраваны супраць яго.

"Я не думаю, што гэта было скіравана супраць мяне. Для іх гэта была ўдача, але наўрад ці такое магчыма. Гэтая акцыя была скіраваная супраць мірных людзей", — заявіў прэзідэнт Беларусі журналістам 5 ліпеня падчас наведвання гісторыка-культурнага комплексу "Лінія Сталіна". "Нас запалохаць вельмі цяжка. Думаю, гэта гнюсныя, баязлівыя людзі", — цытуюць кіраўніка дзяржавы афіцыйныя крыніцы.

"Хочаце ваяваць — рабіце гэта лоб у лоб, — сказаў прэзідэнт. — Цяпер мы будзем размаўляць з імі на іншай мове".

А.Лукашэнка таксама заявіў, што не пакінуў канцэрт пасля выбуху, бо не хацеў, каб пачалася паніка: "Калі б я зрабіў так, як мне раілі, гэта значыць пакінуў месца здарэння, то арганізатары гэтай гнюснай акцыі дабіліся б сваёй мэты. Яны ж разлічвалі менавіта на тое, каб пасеяць паніку".

"Тое, што на свяце ў гонар Дня незалежнасці сабралася каля паўмільёна жыхароў, паказвае, што гэта па-сапраўднаму агульнапрызнанае свята, і гаворыць аб адзінстве ўсёй нацыі, — сказаў прэзідэнт. — І ніякія правакацыі нікому не дапамогуць, нават калі камусьці гэтае свята не падабаецца — а ў нашай краіне ёсць людзі, якім яно не падабаецца, і вы гэтых людзей ведаеце ў твар".

Лукашэнка таксама сказаў, што ўлада ня думаю закручваць гайкі ў сувязт з выбухам.

0
pan Brudas / Адказаць
05.07.2008 / 17:32
"Цяпер мы будзем размаўляць з імі на іншай мове". - Аж страшна падумаць - няўжо распусьціць КГБ?
0
дык ваяваць ці хуліганіць? / Адказаць
05.07.2008 / 18:42
давайце хуліганіць лоб ў лоб?
0
Padlaski bielarus / Адказаць
05.07.2008 / 18:43
Spadar p rezydent i u hetaj i u inszyh krainah josc ludzi jakije nie pryznajuc hetaha swiata sapraudnym jany jak haworyc washaje BT-smi ryhtujuc tut takoje zlo prafesyjnaje szto niekatorych addawac treba u backouskie ruki armi kab tam samarealizowalisia. Nazal nihto z narmalnych ludziej nie padymaje ruk na swojza narod !!! Spaczuwani dla Usih jakije pacierpieli, pryjdzie chas kali prauda wyjdzie. Bo chto mieczom waluje ....
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру