Беларускія гандбалісткі перамаглі каманду Швейцарыі ў кваліфікацыі чэмпіянату свету 2017 года і забяспечылі сабе выхад у плэй-оФ.

Другая сустрэча на пляцоўцы мінскага палаца спорту «Уручча» стала для беларусак больш напружанай, чым стартавы паядынак з турчанкамі (37:23). Швейцаркі аказалі сур'ёзны супраціў камандзе Томажа Чатэра, а пасля перапынку гаспадыні зайгралі мацней і ў выніку ўпэўнена перамаглі з лікам 35:27 (17:15). У іншым сённяшнім матчы 2-й адборачнай групы гандбалісткі зборнай Турцыі разграмілі каманду Косава - 36:18 (15:10).

Турнірнае становішча пасля двух тураў: Беларусь - 4 ачкі, Швейцарыя - 2, Турцыя - 2, Косава - 0.

У заключны гульнявы дзень, 4 снежня, зборная Беларусі згуляе з гандбалісткамі Косава, а швейцаркі і турчанкі разыграюць другую пуцёўку ў плэй-оф чэмпіянату планеты.

Лёсаванне пар накаўт-раўнду адбудзецца 18 снежня, у апошні дзень чэмпіянату Еўропы — 2016 у Швецыі. Вырашальныя сустрэчы за выхад у фінальную стадыю першынства планеты пройдуць у чэрвені, а сам фінальны турнір лепшых гандбалістак свету адбудзецца ў канцы 2017 года на арэнах Германіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?