05.07.2008 / 19:58

Канкардат пад выбухі 37

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч падчас урачыстасцяў у Браслаўскім санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў асудзіў акт злачынства, які быў здзейснены ў Мінску ноччу 3 ліпеня. Але я не зразумеў - хіба ёсьць злачынства, якое б царква падтрымала? Хіба царква ці касьцёл асаблівай заявай заўсёды асуджае усе злачынства, якія адбываюцца ў краіне? Бо калі гэта асуджае, то можа іншыя падрымлівае? Піша а. Аляксандар Шрамко

Сёньня прэс-служба Каталіцкага Касьцёлу ў Беларусі распаўсюдзіла вось такую навіну:

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч падчас урачыстасцяў у Браслаўскім санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў асудзіў акт злачынства, які быў здзейснены ў Мінску ноччу 3 ліпеня.

“Больш за 50 асобаў пацярпела пасля гэтага выбуху. Гэтага не мог зрабіць чалавек, які сапраўды любіць Бога і бліжняга, гэта не мог быць сапраўдны хрысціянін, гэта не мог быць чалавек, які жыве Евангеллем. Хвароба сённяшняга свету – духоны “склероз”. Варта маліцца за такіх людзей, каб яны сталі на дарогу навяртання. Калі чалавек з чымсці або кімсці не згаджаецца, калі ёсць праблема, трэба вырашаць яе любоўю, а не агрэсіяй” – сказаў Мітрапаліт Кандрусевіч.

Злачынства ёсьць злачынства, чаму ж не асудзіць… Хаця я, напрыклад, не зразумеў – хіба ёсьць злачынства, якое б царква падтрымала? Хіба царква ці касьцёл асаблівай заявай заўсёды асуджае усе злачынства, якія адбываюцца ў краіне? Бо калі гэта асуджае, то можа іншыя падрымлівае? Ці я нешта не разумею?

Ну добра… Будзем лічыць, што гэта злачынства, якое выклікала асаблівы рэзананс… Тады хіба злачынства зьвязанае са зьнікненьнем вядомых палітыкаў, гэта падзея меншага рэзанансу? А зьбіваньне АМАП-ам мірных дэманстрантаў? Гэта ўжо не злачынства?

А-а, ну канешне, хіба можна царкве і ў палітыку… Вось калі яна празрыста намякае, падпяваючы афіцыйнай прапагандзе, што “калі чалавек з чымсці або кімсці не згаджаецца, калі ёсць праблема, трэба вырашаць яе любоўю, а не агрэсіяй”, ну так гэта ж не палітыка…. Гэта проста… канкардат.

Аляксандар Шрамко

0
dziaciuk / Адказаць
05.07.2008 / 23:05
Я проста з вас хвігею, спадарства! Бачыце намёкі там дзе іх няма.
0
ПБН / Адказаць
06.07.2008 / 00:33
Гэта напісаў А. Шрамко?! Трындзец...
0
Алесь / Адказаць
06.07.2008 / 09:36
“калі чалавек з чымсці або кімсці не згаджаецца, калі ёсць праблема, трэба вырашаць яе любоўю, а не агрэсіяй”, ну так гэта ж не палітыка…. А чаму палітыка? Выказванне мітрапаліта можна аднесці таксама, напрыклад, да скінхэдаў, якія "з кімсці не згаджаюцца". Раіў бы не шукаць ворагаў сярод сваіх...
Паказаць усе каментары/ 37 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру