Фота Ірыны Арахоўскай

Фота Ірыны Арахоўскай

Сёння ў Вільні (клуб «Лофтас») Лявон Вольскі прэзентаваў «Псіхасаматыку» — альбом, прысвечаны «тым, хто застаўся ў шэрагу і тым, хто нас пакінуў». Паглядзець выступ можна было ў жывой трансляцыі на сайце тэлеканала «Белсат».

«Псіхасаматыка» — першы дыск, што выходзіць пасля смерці Ганны Вольскай, жонкі і дырэктаркі артыста. Грошы на запіс збіраліся талакою.

На сваёй старонцы Вольскі падкрэслівае, што «гэты альбом мы зрабілі разам» — сродкі ўнеслі 600 асобаў з 30 краінаў.

«Псіхасаматыка» збудаваная паводле нетыповай формулы: 8 гучных драйвавых песень спалучаюцца з 8 лірычнымі. Гэта два альбома ў адным. Над запісам працавала нарвежская каманда на чале з саўндпрадзюсарам СнорэБэрґерудам, які адказваў і за папярэдні альбом Вольскага, «Грамадазнаўства» (2014). Спампаваць альбом можна на сайце www.lavonvolski.com.

«Гэты альбом для мяне нязвыкла асабісты. Шмат у якіх песнях сканцэнтраваныя вельмі асабістыя думкі, пачуцці, эмоцыі і перажыванні», — адзначыў Лявон Вольскі пры выхадзе альбому. Праз тыдзень пасля гэтага быў прадстаўлены кліп «Цёплае мінулае», які складаецца з асабістых фота музыкі ад дзяцінства да сучаснасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0