04.12.2016 / 10:38

Рэферэндум у Італіі: малады прэм'ер-міністр хоча рэфармаваць палітычную сістэму 4

Італія сёння галасуе на рэферэндуме. Малады прэм'ер-міністр краіны, 41-гадовы Матэа Рэнцы, хоча рэфармаваць палітычную сістэму, зменшыўшы ролю верхняй палаты парламента і правы рэгіёнаў.

Галоўная мэта рэформы — зрабіць палітычную сістэму больш стабільнай, а выканаўчую ўладу — менш залежнай ад дробных палітычных партый. Асаблівасцю Італіі ўсе апошнія 70 гадоў была частая змена ўрадаў і карумпаванасць палітыкаў.

Рэнцы заяўляў, што сыдзе ў адстаўку, калі прайграе на рэферэндуме.

Усе апазіцыйныя партыі заклікалі галасаваць «супраць».

Расійскія СМІ асабліва прыхільна пішуць пра папулісцкую, нядаўна створаную партыю «Пяць зорак» на чале з тэлевядоўцам-комікам Бэпэ Грыла. «Пяць зорак» абяцаюць у выпадку свайго прыходу да ўлады правесці плебісцыт аб выхадзе Італіі з зоны еўра, што можа прывесці да дэзінтэграцыі Еўрасаюза і яго падзелу на паўднёвы і паўночны блокі дзяржаў.

Рэнцы трымаецца асцярожнай лініі ў замежнай палітыцы. На словах ён прыхільнік мяккай лініі адносна Расіі, але ў рэальнасці аддае Берліну і Ангеле Меркель права вырашаць асноўныя кірункі гэтай палітыкі. Таму ЕС захоўвае санкцыі супраць Расіі, уведзеныя ў адказ на захоп Расіяй Крыма і Данбаса.

Сацыёлагі прагназуюць паразу Рэнцы і перамогу праціўнікаў рэформы. Як пішуць італьянскія СМІ, супраць будзе галасаваць моладзь і жыхары поўдня краіны.

СГ

1
Італія / Адказаць
04.12.2016 / 12:14
Гэта не рэформа супраць ЕС. Падсумаваўшы ўсю мітусню, урад Матэа Рэнцы хоча зменшыць дэмакратыю ў краіне, ліквідаваўшы сенат (сенатараў не будзе абіраць народ), вось што я бачу. Рух 5 зорак - не партыя, а суполка прадстаўнікоў звычайных грамадзян, якія робяць насамрэч неверагодныя рэчы. Калі б яго не было, Італіяй даўно кіравала б нашмат болей сяброўская рашцы Ліга Севера, што відавочна горш для Еўропы, калі ўсё ж глядзець з боку праціўнікаў Путлера.
10
тутэйший / Адказаць
04.12.2016 / 15:46
в риме должна быть сильная власть. хватит этого послевоенного посмещища
2
Італія / Адказаць
04.12.2016 / 20:55
тутэйший, иди к своему Кремлю и там рассказывай, что тебе нужно, а к чужим народам не лезь.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру