Дзясяткі людзей лічацца зніклымі без вестак пасля пажару ў культурным цэнтры ў Оклэндзе, Каліфорнія, падчас рэйв-вечарынкі, арганізаванай мясцовымі мастакамі, піша ВВС. 

Oaklandfirelive

Афіцыйна пацверджаная гібель дзевяці чалавек, але колькасць ахвяр можа ўзрасці да сарака, папярэдзіла кіраўнік пажарнай службы Оклэнда Тэрэза Делаш-Рыд.

Колькасць чалавек, якія знаходзіліся ў будынку, ацэньваецца ў 50-100. Больш дакладных дадзеных няма, бо квіткі на мерапрыемства не прадаваліся.

Пажар пачаўся ў 23:30 па мясцовым часе ў пятніцу. Прычына ўзгарання невядомая.

У памяшканні граў запрошаны мастакамі электронны гурт Golden Donna. Пра гэты канцэрт і шэсць іншых выступаў арганізатары загадзя апавясцілі праз фэйсбук.

Стары склад быў пераабсталяваны ў студыі для мастакоў, у асноўным маладых. Частка з іх не толькі працавала, але і жыла ў ім, хоць гарадскія ўлады не давалі дазволу на выкарыстанне будынка для жылля.

Па словах Тэрэзы Делаш-Рыд, у культурным цэнтры адсутнічалі сістэмы супрацьпажарнай сігналізацыі і аўтаматычнага пажаратушэння, адзіным выхадам з другога паверха з'яўлялася драўляная лесвіца, а праходы былі так загрувашчаныя мэбляй, манекенамі, падрамнікамі і рознымі рэчамі, якія належалі мастакам, што пажарныя з цяжкасцю пракладалі сабе шлях да крыніцы ўзгарання.

«Чаго там толькі не было, сапраўдны лабірынт», — сказала Делаш-Рыд.

Сгоревшее здание культурного центра в Окленде, Калифорния

Стары будынак эксплуатаваўся з парушэннямі. Фота Reuters

Кіраўнік дэпартамента будаўніцтва адміністрацыі Оклэнда Дарына Ранелеці абяцае правесці кампетэнтнае расследаванне.

Пожарные в сгоревшем здании культурного центра в Окленде, Калифорния

Reuters

Пажар стаў самай страшнай трагедыяй у горадзе з 1989 года, калі землятрус забраў жыцці 63 чалавек.

Самы катастрафічны пажар падобнага роду ў гісторыі ЗША меў месца ў 2003 годзе ў штаце Род-Айлэнд. З-за піратэхнічных эфектаў падчас канцэрту групы Great White успыхнуў начны клуб. Тады загінулі каля ста чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?