Моцны шторм у Сочы змог пераадолець берагаахоўныя збудаванні і абрынуўся на прыдамавыя тэрыторыі і дзіцячыя пляцоўкі, паведамляе Newsru co спасылкай на Maks Portal.

На відэа можна назіраць, як хвалі вышынёй у некалькі метраў затапляюць паверхі гасцініц, якія знаходзяцца непадалёк ад берага мора.

Стыхія ў Сочы бушуе ўжо другія суткі. Ураганны вецер з парывамі да 30 метраў у секунду валіць дрэвы, зрывае дахі, пашкоджвае розныя канструкцыі і электрасеткі. На працягу суботы было павалена каля 160 дрэў.

У першыя гадзіны пасля разгулу стыхіі ўлады горада стварылі аператыўны штаб. У аднаўленчых работах задзейнічана больш за 500 чалавек і амаль 100 адзінак тэхнікі.

Асабліва моцна стыхія разгулялася ў Лазараўскім раёне курорта. У Хосцінскім раёне вецер знёс частку даху з пяціпавярховага будынка. Агулам у Сочы пашкоджаныя дахі шасці дамоў.

Штармавое папярэджанне было абвешчанае ў пятніцу. Як чакаецца, ураганны вецер сілай да 30 метраў у секунду будзе дзьмуць на Чарнаморскім узбярэжжы да канца 4 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?