04.12.2016 / 12:47

На Кубе забароняць называць вуліцы і ставіць помнікі ў гонар Кастра 20

Кіраўнік Дзяржсавета, Саўміна і кампартыі Кубы Рауль Кастра паабяцаў працягваць справу свайго брата Фідэля, які памёр 25 лістапада, піша ВВС.

AFP

«Мы клянёмся абараняць Радзіму і сацыялізм!» — абвясціў ён у суботу на мітынгу на плошчы Антоніа Масеа ў горадзе Сант'яга-дэ-Куба, куды быў дастаўлены з Гаваны прах Фідэля Кастра.

Таксама ён заявіў, што на Кубе не будуць называць вуліцы ў гонар памерлага Фідэля Кастра або ставіць яму помнікі, каб пазбегнуць праяў культу асобы. Рауль паабяцаў, што парламент у сваю наступную сесію прыме адпаведны закон.

Гэты закон, заявіў брат Фідэля Кастра, забароніць называць у гонар нябожчыка вуліцы, установы, паркі і іншыя грамадскія месцы, а таксама ўзводзіць у яго гонар помнікі і ставіць бюсты.

Прыняцце такога закона было жаданнем самога лідара рэвалюцыі, які памёр на мінулым тыдні. Як заявіў Рауль, Фідэль забараняў выкарыстоўваць сваё імя і вобраз і пры жыцці. Менавіта гэтым ён патлумачыў параўнальна рэдкае выкарыстанне вобразу Кастра ў камерцыйных мэтах, у адрозненне, напрыклад, ад яго паплечніка Эрнэста Чэ Гевары.

На развітанні з Фідэлем Кастра ў горадзе Сант'яга-дэ-Куба прысутнічаюць некалькі былых і дзеючых лідараў дзяржаў — прэзідэнт Балівіі Эва Маралес, лідар Нікарагуа Даніэль Артэга, венесуэльскі прэзідэнт Нікалас Мадура і былыя прэзідэнты Бразіліі Лула да Сільва і Дылма Русеф.

nn.by

1
0 / Адказаць
04.12.2016 / 12:07
Адзін прэзідэнт гэта не адобрыць.
32
ТП / Адказаць
04.12.2016 / 12:08
Слава Фидэлю и кубинскому народу. Никто не навяжет им как жить. Социалистическая революция превратила народ проституток в гордый непобедимый народ. Фидэль раздал оружие народу и он не свергнул Фидэля а поддержал его. Настоящий революционер в отличие от современных денежных мешков.
5
Александр comrade / Адказаць
04.12.2016 / 12:14
Я говорил же тут что Кастро совсем из другого теста.
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру