За апошнія некалькі дзён на Гаваях выпала рэкордная колькасць снегу. Таўшчыня снежнага покрыва ў некаторых частках выспы дасягае 60 сантыметраў, піша ВВС.
Сіноптыкі кажуць, што снег у тропіках здараецца, але на такіх нізкіх вышынях гэта вялікая рэдкасць.
Самыя магутныя ападкі прыйшліся на раёны вакол двух самых высокіх вяршыняў выспы — вулканаў Маўна-Кеі і Маўна-Лоа.
Абедзве гары перавышаюць чатыры кіламетры ў вышыню, і іх схілы любяць аматары горных лыж і сноўборда, аднак інфраструктура ля іх падножжа амаль не прыстасаваная для такіх умоў надвор'я.
Пры практычна нулявой бачнасці мясцовых жыхароў просяць не пакідаць дамы.
0
0
0
0
0
0