Былы лідар «зялёных» Аляксандр Ван дэр Бэлен лідзіруе на прэзідэнцкіх выбарах у Аўстрыі. Па папярэдніх дадзеных, ён набірае 53,6% галасоў, паведамляе Dw.de.

Яго супернік — кандыдат ад правапапулісцкай Аўстрыйскай партыі свабоды Норберт Хофер — 46,4 працэнта.

Сам Хофер прызнаў сваю паразу і павіншаваў саперніка з перамогай.

***

Нагадаем, што першы раз другі тур адбыўся 22 мая. Тады Ван дэр Бэлен апярэдзіў Хофера з мінімальным адрывам, набраўшы 50,35 працэнта галасоў, тады як кандыдат ад АПС атрымаў 49,64%. Перавага на карысць Ван дэр Бэлена склала крыху больш за 31 тысячы галасоў. Але Партыя свабоды звярнулася ў суд, і 1 ліпеня Канстытуцыйны суд Аўстрыі прызнаў несапраўдным другі тур у сувязі з працэдурнымі парушэннямі падчас галасавання.

Прэзідэнт Аўстрыі валодаепераважна цырыманіяльнымі функцыямі, але галасаванне разглядалася як свайго роду барометр незадаволенасці выбаршчыкаў палітычнымі элітамі ў развітых краінах, улічваючы паралелі з «брэксітам» у Вялікабрытаніі і перамогай Дональда Трампа на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША.

Праўда, перад выбарамі Хофер знізіў накал рыторыкі і нават заявіў, што Аўстрыя ў выпадку яго перамогі не будзе выходзіць з ЕС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?