У ноч на 5 ліпеня невядомыя праніклі на сядзібу Аляксандра Мілінкевіча ў вёсцы Бершты і пашкодзілі прыпаркаваныя аўто.

Злачынцы прабілі чатыры колы на дзьвюх машынах. У гэты час палітык разам зь сям’ёй быў у хаце. Суседзі бачылі немясцовыя машыны з падазронымі людзьмі.

На нядзелю 6 ліпеня ў Мілінкевіча былі заплянаваныя сустрэчы з будучымі кандыдатамі ў палату прадстаўнікоў. Менавіта гэтым плянам, на думку экс-кандыдата ў прэзыдэнты, і спрабавалі перашкодзіць «невядомыя».

Падобным жа чынам, дамарослыя тэрарысты спрабавалі сарваць у красавіку сустрэчы Мілінкевіча з жыхарамі Мастоў і Горадні. Тады былі пашкоджаныя чатыры машыны ў двары дома. А на месцы здарэньня засталіся сьляды вайсковых берцаў.

Дзіва што ўлады не далі рады за тры гады знайсьці аўтара віцебскіх тэрактаў - міліцыя і КДБ пільнуюць кожны крок апазыцыйных палітыкаў, ды так і «ня могуць» адшукаць зладзеяў у берцах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?