Аляксандр Лукашэнка выказаў удзячнасць ЗША і Расіі за падтрымку ў расследаванні акалічнасцей выбуху ў Мінску 4 ліпеня.

"Ужо працуюць больш як дзесяць спецыялістаў з Расіі. Генерал Бортнікаў (Аляксандр Бортнікаў узначальвае Федэральную службу бяспекі Расійскай Федэрацыі. — БелаПАН.) адразу ж прапанаваў мне сваю дапамогу", — сказаў прэзідэнт 5 ліпеня падчас наведвання гісторыка-культурнага комплексу "Лінія Сталіна".

А.Лукашэнка таксама выказаў удзячнасць ЗША за прапанаваную дапамогу — у першую чаргу тэхнічную. Прэзідэнт аддаў беларускім сілавым ведамствам распараджэнне скарыстаць гэтую дапамогу пры неабходнасці. "Гэта будзе карысна і з пункта погляду абмену вопытам, кантактаў, і перш за ўсё ў плане вырашэння тэхнічных пытанняў", — цытуюць А. Лукашэнку афіцыйныя крыніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?