05.12.2016 / 16:22

8 декабря — презентация книги Дмитрия Бартосика «Быў у пана верабейка гаварушчы» 1

Прэс-клуб і радыё «Свабода» запрашаюць 8-га снежня на прэзентацыю кнігі Зьмітра Бартосіка «Быў у пана верабейка гаварушчы».

Кніга вырасла з адной з самых любімых слухачамі радыёперадачаў — «Падарожжы Свабоды». Аўтар сабраў разам гісторыі, пра якія сведкі адважыліся расказаць толькі напрыканцы жыцця і якія мяняюць звыклае ўяўленне аб тым, што рабілася ў Беларусі ў ХХ стагоддзі.

На прэзэнтацыю завітаюць галоўны рэдактар радыё «Свабода» Аляксандр Лукашук, рэдактар Сяргей Дубавец, пісьменьнік Уладзімір Арлоў. На вечары прагучаць як архіўныя запісы радыё «Свабода», так і песьні Зьмітра Бартосіка. Падзея будзе цікавая для ўсіх, каму цікавая гісторыя Беларусі.

Адрас: Мінск, Веры Харужай 3-601. Пачатак а 18.00

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?

0
Беразень / Ответить
07.12.2016 / 17:53
Пра нашую, расейскую і татарскую граматыку... ----------------------------- "Гаварушчы" тое есьць з аддзелу мангалаізмаў, якія па-няведаньню, мы самі хапаем "с русского языка" у нашу мову... Тыя ж словы "Папялу-шка", хаця правільна - Папялушак, "пту-шка", хаця правільна будзе - птах, птаха, птушяня. Верабейка - тое зразумела, але "гаварушчы" - не! На б.л.р.мове будзе - "верабейка, які размаўляе, ўмеў размаўляць, верабейка здольны мовіць, маўляць". Калі па-руску "Воробъишка Говорящий" дык мы ж не гаворым "гавара(у)- шчы... размаўляю-шчы". Тое будзе з разьдзелу "Гаварашчая сабачка" з твору М.Булгакава "Собачье Сердце", а тая бабулька ("старушка") была, відочна, са Смаленскага павету... Правільна на мове будзе - "Верабейка Маўляр". У "Грамматике Русской" - "говорящий" - тое "причастие настоящего времени", таму - "гаварашчы, гаварушчы" ў нашае мове няма. У "Грам(м)атику Рус(с)кую (маскоўскую) причастия, деепричастия" трапілі з Грамытыкі Татарскай" у якой "причастия и деепричастия" маюць адпаведна 9 і 4 формаў (усяго ў Граматыцы Татарскае 13 формаў "глагола" ў выглядзе "причастий и деепричастий", якія есьць ў Граматыцы Татарскае ў пабудове словаў мовы - суклетныя (каркасные). Татарская мова, належыць да аглютынатыўных ("приклеивающихся") моваў, - гэта калі шляхам дадатку (прыклейваньня) канчаткаў (афіксаў) - "affikse -фр." строяцца часткі сказу ("части речи"). Расейская мова (русский - московский язык) часткова належыць да аглютынатыўных моваў і сьведчаньне тому - "причастия и деепричастия в Русской Грамматике". Прыклады аглютынатыўнае мовы, калі дадаючы канчаткі да дзеяслова маем іншыя часткі сказу ("части речи") Граматыка ж расейская (маскоўская) мае шмат агульнага з Граматыкай Татарскае, напрыклад - тыя ж "глаголы", якія ма'юць разнастайнасьць "причастий и деепричастий" у розным часе - гэта правілы флексыўнай мовы (татарскае мовы), калі дадаючы канчаткі да дзеяслова ("глагола") можна мець іншыя часткі выслоў'яў - напрыклад: "иметь (глаг.) - имея (дееприч.) имеющий (причаст.-сущ.наст.вр.ед.ч.) имею-щие-ся (прич.-сущ.н.вр.мн.ч.); сидеть - сидя, сидящий, насидевшийся; смотреть - смотря, смотрящий, смотревшись, смотревшийся, насмотревшийся; говорить - говоря, говорящий (гаварУШЧы?..), говоривший, наговоривший-ся, иметь - имея, име-ющий, имеющися, ". Граматыка б.л.р. (літоўская) - не мае "причастий и деепричастий", як, напрыклад і канчатка "шка" ("воробъишка, мату-шка, батю-шка, деду-шка, бабу-шка, деву-шка, ромашка, матрёшка, черепашка, коротышка, растишка, малышка, деревушка, воришка, князишка), які ўзяты у Граматыку мОскОвскую ("русскую) з Чувашскае мовы. Граматыка ж Літоўская (бела - руская) ў існасьці сваей (не наркамаўская) есьць надта падобная на Граматыку Польскую, дзе той-жа родны склон, як і канчаткі іншых склонаў адпавядаюць роднаму ды астатнім склонам Граматыкі Польскае. P.S. Да аглютынатыўных моваў належаць усе мовы турскае купы.
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера