Цяпер ужо былы кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Косінец нарадзіўся ў 1959 годзе ў вёсцы Роскі Сялец пад Оршай.

Першы факт ягонай афіцыйнай біяграфіі — паспяховае сканчэнне Віцебскага медыцынскага ўніверсітэта ў 1982 годзе.

Аднак перад тым быў яшчэ і кароткі час навучання ў сталічнай сувораўскай вучэльні. Па словах знаёмых сям’і Косінца, маці фактычна гадавала яго адна, таму адправіла ў Мінск загартоўваць характар. 

«У 1974-1975 гадах у ліку сувораўцаў быў А.Косінец. На жаль, сямейныя абставіны не далі магчымасць юнаку скончыць поўны курс вучэльні», — гаворыцца на сайце навучальнай установы.

Што ж за сямейныя абставіны прымусілі хлопца пераехаць у Оршу, дзе ён і сканчваў школу — загадка.

«Мне па жыцці шанцавала на добрых настаўнікаў і ў сельскай школе, і ў Оршы, і ў сувораўскай вучэльні, і ў інстытуце», — толькі аднойчы згадаў сваю вучобу ў Мінску Аляксандр Косінец.

* * *

Чытайце таксама:

Аляксандр Косінец: як хірург з Віцебска стаў першай асобай у Адміністрацыі прэзідэнта

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?