Сутыкненне двух цягнікоў адбылося сёння ў метрапалітэне Будапешта, пацярпелі 10 чалавек, паведамляюць інфармагенцтвы.

Сутыкненне адбылося ў тунэлі. Па невядомай прычыне адзін з цягнікоў змог нагнаць састаў, які ішоў наперадзе, і ўрэзаўся ў яго апошні вагон.

Усім пацярпелым была аказаная медыцынская дапамога. Паліцыя займаецца расследаваннем інцыдэнту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0