Папулярны футбаліст, бацька чацвярых дзяцей і пасол добрай волі ЮНІСЕФ Дэвід Бэкхэм стаў героем сацыяльнага роліка, прысвечанага барацьбе з гвалтам над дзецьмі. Дакладней, галоўную ролю выканаў не сам Дэвід, а яго татуіроўкі, якія «ажылі» спецыяльна для відэа.

Татуіроўкі Бэкхэма ў роліку дэманструюць сцэны гвалту над дзецьмі з боку дарослых і аднагодкаў. «Гвалт над дзецьмі назаўжды змяняе іх жыцці, — кажа ў канцы роліка Дэвід. — Гэта няправільна. Палажыце гэтаму канец».

Анансуючы сацыяльнае відэа ў сваім інстаграме, Дэвід адзначыў, што ў яго ёсць пазнакі, якія ён абраў сам, маючы на ўвазе свае шматлікія татуіроўкі. Аднак, падкрэсліў былы футбаліст, у свеце ёсць мільёны дзяцей, якія атрымалі пазнакі ў выглядзе шнараў супраць сваёй волі. Узорны сем'янін у канцы свайго паслання яшчэ раз звярнуў увагу грамадскасці на праблему гвалту над дзецьмі. «Гэта няправільна. З гэтым трэба скончыць», — напісаў Бэкхэм.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0