Польшча зацікаўленая быць мостам паміж Беларуссю і ЕС. Пра гэта сёння журналістам у Мінску заявіў маршалак сената Польшчы Станіслаў Карчэўскі.
«Польшча хоча быць свайго роду мостам у адносінах Беларусі і ЕС», — сказаў Карчэўскі, адзначыўшы пры гэтым, што Польшча падтрымлівае Беларусь у розных міжнародных арганізацыях.
Акрамя таго, па словах Карчэўскага, Польшча зацікаўленая ў наладжванні стабільных парламенцкіх кантактаў, якія служаць асновай як для двухбаковых, так і шматбаковых адносін.
0
0
0
0
0
0