У брытанскім Бірмінгеме пачаўся судовы працэс над 101-гадовым мужчынам па справе аб серыі злачынстваў на сэксуальнай глебе. Яго называюць самым старым падсудным у гісторыі краіны, піша ВВС. 

РА

Ральф Кларк 1915 года нараджэння абвінавачваецца па 31 эпізодзе. Паводле даных следства, злачынствы былі ўчыненыя паміж 1974 і 1983 гадамі, аднак вядома пра іх стала толькі ў 2015 годзе.

Кларку, у прыватнасці, выстаўленыя абвінавачванні ў распусных дзеяннях у дачыненні да непаўналетніх. Падсудны адмаўляе сваю віну.

З-за сталага ўзросту Кларка было вырашана, што ён будзе сядзець на заднім шэрагу, а не на звычайным месцы для падсудных. Акрамя таго, працягласць пасяджэнняў не будзе перавышаць чатырох гадзін.

Суддзі называюць працэс над Кларкам унікальным выпадкам у англійскай судовай практыцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?