28‑гадовая жыхарка Горадні патанула ў Чорным моры вечарам 5 ліпеня. Як паведамляе прэсавая служба Галоўнага ўпраўленьня МНС Украіны ў Крыме, няшчасны выпадак здарыўся на дзікім пляжы ў бухце Караджынская.
У гэты час на моры быў шторм у 6‑7 балаў.
«Месца для купаньня прыстасаванае не было, самы блізкі ратавальны пост месьціўся на адлегласьцпі кілямэтра», — адзначылі ратавальнікі.