ria.ru

ria.ru

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін сказаў, што марыць паспяхова завяршыць сваю кар'еру і хоча прысвячаць больш часу падарожжам.

«Сёння ўсе мае падарожжы зводзяцца да таго, што я прыязджаю ў аэрапорт, з яго перабіраюся ў нейкае памяшканне, потым назад у аэрапорт, вось нібы кудысьці з'ездзіў. Мне хацелася б, вядома, па-іншаму падарожнічаць, паглядзець на прыроду, на нейкія гістарычныя славутасці «, - сказаў прэзідэнт у гутарцы з рабочымі Чэлябінскага трубапракатнага завода.

Перад гэтым адзін з супрацоўнікаў заводу сказаў Пуціну, што марыць пабудаваць паспяховую кар'еру, і спытаў, пра што марыць прэзідэнт. «Я хачу паспяхова завяршыць сваю кар'еру», - адказаў Пуцін.

Уладзімір Пуцін быў упершыню абраны на пасаду прэзідэнта Расіі ў 2000 годзе. У 2018 годзе заканчваецца яго трэці прэзідэнцкі тэрмін, які пачаўся ў 2012 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?