07.07.2008 / 10:16

БТ: Папа прыняў запрашэньне наведаць Беларусь 3

«Калі мне Бог дазволіць, то так», — працытавалі ў эфіры Першага тэлеканалу Беларусі словы пантыфіка.


Бэнэдыкт XVI

Папа Рымскі Бэнэдыкт XVI прыняў запрашэньне Аляксандра Лукашэнкі наведаць Беларусь. Пра гэта паведаміў Першы нацыянальны тэлеканал.

У эфіры праграмы «Панарама тыдня» быў паказаны сюжэт з Ватыкана, у якім мітрапаліт Менска-Магілёўскі архіяпіскап Рымска-каталіцкай царквы Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч паведаміў, што Папа Рымскі адказаў на запрашэньне.

«Калі мне Бог дазволіць, то так», — працытавалі ў эфіры Першага тэлеканалу Беларусі словы пантыфіка.

Паводле Эўрапейскага радыё для Беларусі

0
Sasza / Адказаць
07.07.2008 / 18:31
Цудоўна. Можа гэта паспрыяе паляпшэнню сусветнага аўтарытэту для Беларусаў у Еуропе. Дарэчы калі гаварыць аб Еўропе, то сітуацыя такая, што ўсе адкінулі Лукашэнку і ніхто не хоча з ім сябраваць. А калі Папа яго падтрымлівае то гэта можна адчытаць толькі па Евангельскі. "Марнатраўны сын ўсё прагуляў сам, а пасля захацеў вярнцууа ў том Бацькі. - Еўрапейскі Дом."
0
UsAnon / Адказаць
07.07.2008 / 18:44
Нейкая дзіўная фармулёўка. Не, так афіцыйныя запрашэнні не прымаюцца. Гэта, хутчэй, адмова.
0
никс / Адказаць
07.07.2008 / 22:33
Паведамленне Прэс-службы Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі 07.07.2008 17:00 У сувязі з тым, што ў многіх сродках масавай інфармацыі з'явілася інфармацыя аб тым, што Папа Бэнэдыкт XVI прыняў запрашэнне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі наведаць Беларусь, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч паведаміў Прэс-службе Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі наступнае: «Пасля цырымоніі ўскладання на мае плечы палія Мітрапаліта ў базыліцы святога Пятра ў Рыме 29 чэрвеня 2008 г. Папа сказаў, што кардынал Тарчызіо Бэртонэ вянуўся з Беларусі вельмі натхнёны. На гэта я адказаў: „Цяпер чакаем Вас, Ваша Святасць“. Папа адказаў: „Калі Бог дазволіць“. Такім чынам, я не магу пацвердзіць паведамленне сродкаў масавай інфармацыі аб тым, што Папа прыняў запрашэнне. Гэта не больш, чым свабодная інтэрпрэтацыя СМІ. Хаця, зразумела, не буду ўтойваць, што мы чакаем Папу».
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру