Сёлета пабачыла сьвет кніга «Брест. Лето 1941 г. Документы. Материалы. Фотографии». Яна выклікала высокую цікавасьць чытачоў як у Беларусі, так і ў суседніх краінах. А на прэзэнтацыі выдання ў Берасці і ў Менску адбыліся гарачыя дыскусіі ды спрэчкі.

Большая частка папяровага накладу ўжо разышлася.

Толькі адзін тыдзень, ад 6-га да 13-га снежня, кніга «Брест. Лето 1941 г. Документы. Материалы. Фотографии» (724 старонкі) даступная для набыцьця ў электронным выглядзе (PDF)!

Выданне прысьвечанае падзеям, што адбываліся ў Берасці й Берасцейскай крэпасці ў чэрвені—ліпені 1941 г.

Кніга ўпершыню ўводзіць у навуковы зварот шырокі спектр крыніц, робіць даступнымі дакументы і матарыялы найбольш важныя для разумення падзей пачатковага перыяду вайны.

Публікацыя выйшла на расейскай мове. Усе тэкставыя крыніцы прыводзяцца на мове арыгіналу і ў перакладзе на расейскую мову. Яны згрупаваныя ў тры рубрыкі — «Баявыя дзеянні», «Сітуацыя ў горадзе» й «Пачатак тэрору».

У выданні змясцілі сотні ўнікальных фатаздымкаў Берасця й Берасцейскае крэпасці ў чэрвені—ліпені 1941 г., з іх больш за 60 у колеры.

Кніга «Брест. Лето 1941 г. Документы. Материалы. Фотографии» — гэта плён больш чым пяцігадовае працы аўтарскага калектыву, складзенага зь нямецкіх і беларускіх навукоўцаў — Крысьціяна Ганцэра, Ірыны Яленскай, Алены Пашковіч, Яўгена Разенблата й Сяргея Струнца.

Змест

Ад складальнікаў

Пра тое, як атрымаць выданне, напісана ў сацыяльных сетках часопіса Arche.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0