Аляксандр Лукашэнка 6 снежня падпісаў указ аб некаторых кадравых перастаноўках. Ён прызначыў новага намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл па баявым кіраванні, а таксама начальнікаў Вайсковай акадэміі Беларусі і Мінскага сувораўскага вучылішча, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

На пасаду намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл па баявым кіраванні прызначаны Ігар Кароль, які раней быў начальнікам 72-га гвардзейскага аб'яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў УС. Ранейшую пасаду Караля зойме Канстанцін Чарнецкі.

Начальнікам Ваеннай акадэміі Беларусі стаў Віктар Лісоўскі, а Мінскага сувораўскага вучылішча - Аляксандр Навуменка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0