У беларускай сталіцы ўжо 10 снежня адбудзецца канцэрт групы «Океан Ельзи». Па заканчэнні канцэрту пяць аўтобусаў бясплатна давязуць наведвальнікаў канцэрту ад «Мінск-Арэны» да станцыі метро Няміга, паведамляе БелТА.

У «Мінск-Арэну» на канцэрты праходзяць тысячы людзей. Каб зрабіць праезд прыхільнікаў гурта «Океан Ельзи» больш камфортным, будуць арганізаваныя дадатковыя аўтобусныя рэйсы.

Для стварэння асаблівай атмасферы ў аўтобусах будуць гучаць найлепшыя кампазіцыі ўкраінскай рок-групы.

Арганізатар акцыі — радыё Unistar 99,5, якое з'яўляецца інфармацыйным партнёрам канцэрта «Океана Ельзи» ў Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0