Канцлер Германіі Ангела Меркель у дзявяты раз абраная старшынёй партыі Хрысціянска-дэмакратычны саюз. За кандыдатуру Меркель прагаласавалі 89,5% дэлегатаў партыйнага з'езда ў Эсэне, паведамляе ВВС.

Ангела Меркель кіруе партыяй амаль 17 гадоў. Раней яна заявіла аб намеры ў 2017 годзе зноў вылучыць сваю кандыдатуру на пасаду канцлера Германіі.

Ёй давядзецца змагацца з растучай папулярнасцю партыі еўраскептыкаў «Альтэрнатыва для Германіі», якой удалося перавабіць сабе галасы прыхільнікаў іншых партый.

На выбарах у рэгіянальны парламент Берліна, якія прайшлі ў верасні, партыя ХДС пацярпела самую сур'ёзную паразу за апошнія 26 гадоў, набраўшы 17,6% галасоў.

Меркель ўзяла на сябе адказнасць за паразу партыі, адным з фактараў якой, па яе словах, стала палітыка «адкрытых дзвярэй» у адносінах да мігрантаў.

«Калі б я магла, я б павярнула час назад — на шмат, шмат гадоў», — заявіла Меркель, выказаўшы шкадаванне, што ва ўрада не было больш часу, каб падрыхтавацца да наплыву мігрантаў у Еўропе.

Многія назіральнікі лічаць вынікі рэгіянальных выбараў важным індыкатарам настрояў у Германіі напярэдадні выбараў у бундэстаг 2017 года.

Публікуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?