Дзяўчына, якая забрала забытыя пакеты з адзеннем амаль на $2,5 тыс., даведаўшыся, што яе шукаюць, сама прыйшла ў міліцыю, паведаміла БелТА прэс-афіцэр Цэнтральнага РУУС Мінска Таццяна Абозная.

На сайце ГУУС 5 снежня была размешчаная інфармацыя аб вышуку дзяўчыны, якая забрала пакеты з рэчамі, забытыя наведвальнікам сталічнай крамы каля паркавальнага тэрмінала гандлёвага цэнтра. Гэтая інфармацыя з выявай дзяўчыны была шырока распаўсюджаная ў СМІ. Тая, убачыўшы, што яе шукаюць, сама прыйшла ў міліцыю і прынесла пакеты з рэчамі. Супрацоўнікам крымінальнага вышуку таксама паступіла некалькі званкоў ад грамадзян, якія паведамілі, што хочуць дапамагчы ў пошуках дзяўчыны і назвалі яе дадзеныя.

У РУУС выказалі падзяку СМІ, дзякуючы якім інфармацыя пра людзей, якіх шукае міліцыя, атрымлівае такі шырокі грамадскі рэзананс, а таксама неабыякавым гараджанам за актыўную жыццёвую пазіцыю і дапамогу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0