У Расіі ў сераду, 7 снежня, выйшла ў свет восьмая кніга патэрыяны «Гары Потэр і праклятае дзіцё», паведамляюць расійскія СМІ. Продажы рускамоўнай версіі рамана стартавалі апоўначы па мясцовым часе па ўсёй краіне.
ria.ru
У Беларусі замова выконваецца таксама на сёння.
На беларускую «Гары Потэр», як і ўсе навінкі дзіцячай і дарослай літаратуры (тыя ж дэтэктывы Джоан Роўлінг пра Кармарана Страйка), на жаль, аператыўна не перакладаецца.
Стартавы наклад кнігі склаў 150 тысяч асобнікаў. Аўтарам перакладу выступіла Марыя Співак, рэдактарам — Анастасія Грызунова. У кнізе 464 старонкі.
Дзеянне п'есы разгортваецца праз 19 гадоў пасля падзей, апісаных у кнізе «Гары Потэр і дары Смерці».
Расійскія СМІ дадаюць, што англамоўная версія кнігі з'явілася на прылаўках 5 жніўня і была распрададзеная літаральна за суткі.