Культура77

У Менску выйшаў ілюстраваны ідыш‑беларускі слоўнік

У 928‑старонкавае выданне, надрукаванае накладам тысяча асобнікаў, уключана каля 25 тыс. слоўнікавых артыкулаў і 50 тыс. слоў.

У Мінскім выдавецтве «Медысонт» выйшаў ілюстраваны ідыш‑беларускі слоўнік, складзены спецыялістам у галіне мовы ідыш і рэстаўратарам Аляксандрам Астравухам.

У інтэрв’ю БелаПАН А.Астравух паведаміў, што ў 928‑старонкавае выданне, надрукаванае накладам тысяча асобнікаў, уключана каля 25 тыс. слоўнікавых артыкулаў і 50 тыс. слоў. У кнігу ўвайшлі фразеалагізмы ідыш — прыказкі і прымаўкі, пажаданні і прывітанні, загадкі і скорагаворкі, а таксама каламбуры, цытаты з яўрэйскіх песень, анекдотаў і літаратурных твораў. Пры складанні кнігі, работа над якой заняла 10 гадоў, А.Астравух выкарыстаў мноства слоўнікаў, што выходзілі ў розных краінах у XIX—XX стагоддзях. Спонсарам выдання, надрукаванага на мелаванай паперы, выступіў прадпрымальнік з Санкт‑Пецярбурга Андрэй Гарбенка.

Кнігу А.Астравух прысвяціў памяці сваіх настаўнікаў: Соф’і Рохкінд, якая ў 1940 годзе выдала ў Мінску ў суаўтарстве ідыш‑рускі слоўнік на 20 тыс. слоў; загадчыцы бібліятэкі Мінскага аб\’яднання яўрэйскай культуры імя Ізі Харыка Дзіны Харык; яўрэйскага паэта Гірша Рэлеса; тэатральнага і музычнага дзеяча Майсея Свірноўскага.

«Мэтай кнігі было сабраць разам пад адной вокладкай усё самае лепшае ў ідыш, той яўрэйскі скарб, які злы лёс раскідаў па розных краінах, мовах і друкаваных выданнях», — гаворыцца ў аўтраскай прадмове.

Гэты слоўнік з’яўляецца другім выданнем такога кшталту ў гісторыі краіны і самым аб’ёмным. Першы ідыш‑беларускі слоўнік на 8 тыс. слоў, складзены пры ўдзеле Самуіла Плаўніка (Змітрок Бядуля), выйшаў у 1932 годзе. «У яўрэйскім сектары Беларускай акадэміі навук у 1920—1930‑я гады была сабрана велізарная картатэка на 100 тыс. слоў, аднак яна загінула ў гады вайны», — зазначыў А.Астравух.

Ён вывучае мову ідыш з 1984 года. У 2004 годзе скончыў Вільнюскі яўрэйскі інстытут Вільнюскага універсітэта (Літва). Цяпер А.Астравух працуе над стварэннем ідыш‑рускага слоўніка.

Марат Гаравы, БелаПАН

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў10

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскія ўлады пракаментавалі чуткі пра адмену станцыі метро «Прафсаюзная»6

Intercars таксама адмяніла рэйс у Літву

«Пояс крэпасцяў» на Данбасе: чаму ён важны для Украіны1

Што адбываецца з квіткамі на аўтобусы з Мінска ў Вільню пасля масавай адмены рэйсаў? Гэта нешта ненармальнае19

Пастаўкі нафты па нафтаправодзе «Дружба» ў Еўропу зноў спыніліся3

Кім Чэн Ын узнагародзіў вайскоўцаў, што ваявалі з Украінай8

Хлопец паскардзіўся, што праз калапс на мяжы не можа выехаць з Варшавы ў Мінск. Беларусы падзяліліся лайфхакамі9

Беларусы ў сацсетках абураюцца, што дэкрэтніцам нібыта плацяць больш, чым тым, хто ходзіць на працу30

Бум на бікіні-стрынгі. Гэта бодзіпазітыў ці нешта іншае?28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў10

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць