Абраны прэзідэнтам ЗША Дональд Трамп паабяцаў не займацца разбурэннем замежных рэжымаў, аднак змагацца з ісламскім тэрарызмам і захоўваць адносіны з саюзнікамі, сведчыць запіс з мерапрыемства ў Паўночнай Караліне.

Трамп адначасова паабяцаў павялічыць колькасць амерыканскіх узброеных сіл і адмяніць абмежаванні на фінансаванне арміі, якія наклаў прэзідэнт Барак Абама.

«Мы не хочам мець скарочаныя ўзброеныя сілы… Мы хочам узмацніць старое сяброўства і шукаць новых сяброў», — сказаў будучы прэзідэнт.

Мэціс і Трамп. Фота cdn.newsmax.com

Мэціс і Трамп. Фота cdn.newsmax.com

«Мы разбудуем нашы ўзброеныя сілы не для агрэсіі, а для папярэджання агрэсіі. Мы шукаем міру шляхам сілы», — заявіў Трамп падчас выступу ў штаце Паўночная Караліна, недалёка ад буйной вайсковай базы Форт Брэг.

Генерал «Шалёны сабака» Джэймс Мэціс выступіў на мітынгу прыхільнікаў Трампа з кароткай прамовай. Трамп паклікаў Мэціса быць міністрам абароны ў сваёй адміністрацыі, аднак яму будзе патрэбны дазвол Кангрэса і Сената ЗША, бо генерал адносна нядаўна пакінуў службу ў марской пяхоце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?