07.07.2008 / 19:51

У Парку Чалюскінцаў абарваўся атракцыён Дадаліся фотаздымкі Юліі Дарашкевіч і відэа Яраслава Сьцешыка 8

Пацярпелі шэсьць чалавек. Ахвяраў, паводле зьвестак міліцыі, няма.

Гэта здарылася прыкладна а 18-й.

Гэта быў атракцыён «Карусель» кшталту «дожджык». Ад удару наведнікаў гэтага атракцыёну вынесла за межы пляцоўкі. Спачатку атракцыён пачаў запавольвацца, потым пачуўся пачуўся характэрны скрыгат і толькі потым ён зваліўся на бок.

Паводле міліцыянтаў, усім пацярпелым -- чацьвёра дарослых, двое дзяцей - аказана дапамога ў найбліжэйшай больніцы. БЕЛТА дае іншыя зьвесткі, што пацярпелі пяцёра дзяцей і адзін дарослы. Загінулых няма.

На месцы здарэньня працуюць супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сытуацыях. Зараз пад'ехаў спэцназ, падцягваюцца і наведнікі Парку.

Відэа Яраслава Сьцешыка

Photo by Julia Darashkevich
Photo by Julia Darashkevich

Фотаздымкі Юліі Дарашкевіч

СП

0
Пятрас / Адказаць
07.07.2008 / 21:46
Аператыўна. Памятаю, як у самым пачатку эксплуатацыі Super 8 там сарваўся адзін вагончык. Дык тады былі і загінулыя.
0
Jörgen / Адказаць
07.07.2008 / 21:54
Adkaznija za tehnichni stan pavinni paisci pad syd!!!
0
Кнехт / Адказаць
07.07.2008 / 21:59
Мае спачуванні пацярпелым. Абавязкова ўчыніце судовыя іскі гаспадарам атракцыёну! Лёс гэтай каруселі і яе "пасажыраў" - ці не гэта нас усіх чакае?...
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру