Памятаеце хлопца, які сабраў найбольш подпісаў за бел-чырвона-белы сцяг — 1800? Вось ён на фота.

Яго імя — Сяргей Пальчэўскі. Калі ўчора Пальчэўскі ехаў да людзей, якія шыюць нацыянальныя сцягі, забіраць палотнішчы, ён «заўважыў, што ўсе чатыры колы машыны прарэзаны нажом — аднаўленню не падлягае». 

Ён мяркуе, што гэта своеасаблівая помста яму за акцыі па вывешванні нацыянальных сцягоў.

Вось што піша ягоны паплечнік Зміцер Дашкевіч: «Колы на машыну каштуюць не менш за 300 уа, і адзін Сяргей гэта не пацягне. Заклікаю ўсіх, хто можа — дапамагчы нам сабраць сродкі! Ці тэлефануйце мне па нумары 8-044-755-69-90, ці пішыце мне ў прыватныя паведамленьні на маёй старонцы ў ФБ (www.facebook.com/zm.dashkevich), ці прыносьце грошы на Арт-сядзібу (пр-т Незалежнасці, д. 58, оф. 430) з паролем «На колы і сцягі!» І як мы разам усе паднаціснем, гарантую вам наступны раз у Менску дзівоснае бел-чырвона-белае сьвята!» — жартуе Дашкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0