Маладзечанскі раённы аддзел Следчага камітэта расследуе крымінальную справу, распачатую ў лістападзе па факце знікнення жыхара вёскі Чысць Маладзечанскага раёна Алега Лапшына. Пра гэта гаворыцца ў паведамленніафіцыйнага прадстаўніка УСК па Мінскай вобласці Таццяны Беланог, размешчаным на сайце Следчага камітэта.

sk.gov.by

Следства выявіла, што 19 кастрычніка мужчына пайшоў з дому, пасля чаго сваякі страцілі з ім сувязь. «Паводле наяўных у следства звестак, Алег Лапшын у першай палове дня 20 кастрычніка ў ТАА «Арэндааўтапракат» у Мінску арандаваў аўтамабіль маркі «Шэўрале Авеа», які затым следча-аператыўнай групай быў знойдзены ў лясным масіве каля вёскі Раёўка Маладзечанскага раёна ў непасрэднай блізкасці з мяжой Вілейскага раёна», — адзначаецца ў паведамленні.

Следчы камітэт паведамляе прыкметы зніклага: мужчына хударлявага целаскладу, ростам каля 182 см, памер абутку 43. Быў апрануты ў сінія джынсы, чорны швэдар пад горла. Асаблівыя прыкметы: на шыі ля вуха злева маюцца тры чырвоныя радзімыя плямы.

Следства звяртаецца да грамадзян, якія маюць інфармацыю аб зніклым, з просьбай аказаць дапамогу ў яго вышуку, звярнуўшыся ў Маладзечанскі РАУС, па тэлефоне: 8 (0176) 74-96-83, 8 (029) 546-40-44 або 102, альбо ў Маладзечанскі раённы аддзел Следчага камітэта, які размешчаны ў Маладзечне на вуліцы Прытыцкага, 23 (кабінет 208) або па тэлефоне: 8 (0176) 77-24-31, 8 (029) 695-09-84.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0