Каля дзвюх гадзін спатрэбілася аўтаўладальніку з Гродна, каб аднавіць геаметрыю кузава свайго аўтамабіля падручнымі сродкамі ў адным з двароў горада. З інструмента ў яго руках быў толькі малаток і трос.

Як паведамляе autogrodno.by, у аўтамабіля не зачыняўся капот. Відавочна, гэта стала вынікам дэфармацыі кузава праз нейкае механічнае ўздзеянне. Каб вырашыць гэтую праблему, мужчына прывязаў буксіровачныя трос да кузава аўтамабіля і да дваровай «выбівачкі» для дываноў. Дзясятак дакладных рухаў — і капот бесперашкодна зачыніўся. Сведкам такога нестандартнага рамонту аўто стаў гродзенец Сяргей. Ён і зафіксаваў працэс на відэа.

«Мужчына скончыў працу толькі тады, калі на вуліцы пачынала цямнець. Да гэтага моманту вечка капота выдатна зачынялася. Аўтаўладальнік паставіў пярэдні бампер на месца і з'ехаў», — распавядае сведка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0