09.12.2016 / 11:26

Галасы з Расіі: «Калі людзі арыштаваныя з-за сваёй прарасійскай пазіцыі, то неабходна ў мяккай форме папрасіць іх вызваліць» 25

Былы дэпутат Дзяржаўнай думы Расіі, член Грамадскай палаты Сяргей Маркаў мяркуе, што трэба клапаціцца пра лёс арыштаваных аўтараў «Рэгнума».

«У Беларусі, на жаль, апошнія гады назіраецца часцяком антырасейская прапаганда ў афіцыйных СМІ. Пры гэтым яна праходзіць у мяккіх формах, не ў такіх, як на Украіне, але ўсё-такі таксама ёсць. Яна ў асноўным канцэнтруецца вакол ідэі незалежнасці Беларусі. І да тых людзей, якія заклікаюць да максімальнага саюза з Расеяй, ставяцца падазрона. І арышты могуць быць звязаныя якраз з гэтым. Цяпер трэба зразумець, што канкрэтна адбылося, і калі гэтыя людзі арыштаваныя з-за сваёй прарасійскай пазіцыі, то неабходна ў мяккай форме папрасіць беларускае кіраўніцтва іх вызваліць, не пераводзячы справу ў нейкую вялікую канфліктную сітуацыю. Таму што ў гэтым выпадку яна стане прадметам новых маніпуляцый», — параіў Маркаў.

NN.by

2
Satan / Адказаць
09.12.2016 / 11:31
Я тоже так думаю. Через лет 7 по УДО.
0
Пытаннечка / Адказаць
09.12.2016 / 11:34
Сяргей Маркаў - ці не нашчадак Маркава другога? https://ru.wikipedia.org/wiki/Марков,_Николай_Евгеньевич
1
Мордехай В. / Адказаць
09.12.2016 / 11:35
А вот и кураторы этого гадюшника подтягиваются. Предложите организовать комитет по спасению узников совести. Кто в нем будет участвовать, мы уже знаем.
Паказаць усе каментары/ 25 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру