09.12.2016 / 16:40

Суд у Львове пастанавіў выселіць Рускі культурны цэнтр 11

Украінскі суд прызнаў законным рашэнне абласной рады дэпутатаў аб высяленні з будынка ў цэнтры Львова Рускага культурнага цэнтра. Гэты дом плануецца здаваць у арэнду арганізацыям, звязаным з падтрымкай ваеннай аперацыі на Данбасе.

«Гаспадарчы суд Львоўскай вобласці пастанавіў выселіць арандатараў з памяшкання па вул. Караленкі, 1а. Рускае культурнае таварыства і яго брацкія арганізацыі, такія як рэдакцыя украінафобскага «Рускага весніка», могуць паволі пакаваць рэчы», — заявіў у пятніцу «Укрінфарму» намеснік старшыні Львоўскага аблсавета Уладзімір Гірняк.

У канцы кастрычніка дэпутаты абласной рады прынялі рашэнне вярнуць памяшканне плошчай каля 400 квадратных метраў камунальнаму прадпрыемству абласной рады «Нерухомасць і маёмасць». Будынак, які прымыкае да кафедральнага сабора Львоўскай епархіі Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату, Рускі культурны цэнтр атрымаў у 1990 годзе і арандаваў яго за сімвалічныя 5 грыўняў.

Дэпутаты паказалі ў сваёй пастанове, што пасля рамонту будынак перададуць у арэнду грамадскім арганізацыям, якія «ажыццяўляюць дзейнасць, звязаную з АТА», пісала мясцовае выданне Zaxid.net. Рускі культурны цэнтр аспрэчыў рашэнне абласной рады ў судзе.

Будынак на вуліцы Караленкі пабудавалі манахі-францысканцы у 1932-1934 гады. У савецкія гады там быў кінатэатр.

Высяленню Рускага культурнага цэнтра папярэднічалі маёмасныя спрэчкі, для вырашэння якіх улады вырашылі стварыць кантрольную камісію. Пасля рашэння абласной рады аб высяленні прадстаўнікі цэнтра звярнуліся да прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі з просьбай абараніць іх ад «самавольства дэпутатаў і чыноўнікаў Львоўшчыны».

nn.by

6
Андрэй Ляховіч / Адказаць
09.12.2016 / 17:01
Вельмі правільнае рашэньне.
2
CORCH / Адказаць
09.12.2016 / 17:17
Добрая навiна.
2
Непамяркоуны русафоб, Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-тур / Адказаць
09.12.2016 / 17:25
Я увогуле не разумею , што робiць акупацыйна-тэрарыстычны цэнтр на тэрыторыi Украiны? Чым украiнская улада думае?
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру