Падатковы інспектар у Магілёве асуджаны за хабар і бяздзейнасць у дачыненні да індывідуальных прадпрымальнікаў.

Як паведамілі ў пракуратуры Магілёўскай вобласці, інспектар быў абвінавачаны па артыкулах «Бяздзейнасць службовай асобы» і «Атрыманне хабару». Як высветліў суд, у лютым гэтага года ён прыняў ад індывідуальнага прадпрымальніка 800 тысяч недэнамінаваных рублёў, замест таго каб скласці акт праверкі і прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу.

У сакавіку пры правядзенні пазапланавай праверкі інспектар прыняў у іншага індывідуальнага прадпрымальніка 2 млн недэнамінаваных рублёў.

Суд прызначыў яму пакаранне ў выглядзе сямі гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з правядзеннем юрыдычна значных дзеянняў тэрмінам на пяць гадоў, са штрафам у памеры 300 базавых велічынь.

Прысуд суда набыў законную моц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?