Міхась Ларын

Гурт «Крамбамбуля» запісаў дуэтам з Русяй эксклюзіўную вэрсію песьні «Безь цябе» ў межах акцыі «Сэрца жыве», накіраванай на збор сродкаў на апэрацыю па перасадцы сэрца для Міхася Ларына.

«Мы далучыліся да гэтага праекту, таму што добра разумеем, што здароўе — гэта штосьці, што сёньня ёсьць, а заўтра можа кудысьці зьнікнуць», — заявіў Лявон Вольскі.

«Горш за ўсё, калі менавіта так, як у Мішы — зьнянацку, безь якіх‑кольвек прычын. Вельмі хочацца, каб у яго ўсё было добра», — адзначыў музыка.

Песьня «Безь цябе» была ўпершыню выдадзена год таму на альбоме «Крамбамбуля Сьвяточная», але ў акцыі ўдзельнічае ў новай, дуэтнай вэрсіі.

«Спачатку гэта быў чыста канцэртны нумар, але нам ён так спадабаўся, што некалькі месяцаў таму мы вырашылі запісаць яго ў студыі. Мне падаецца, што песьня ад гэтага толькі выйграла», — лічыць лідэр «Крамбамбулі».

Пералічыць грошы Міхасю вельмі проста — дастаткова зайсьці ў любое аддзяленьне «Беларусбанку» й мець з сабой рэквізыты ягонага рахунку. Квітанцыю запаўняць ня трэба, пашпарт не патрэбны.

Дадатковая інфармацыя пра Міхася й акцыю даступная на сайце праекту.

Рэквізыты рахунку:
Філіял 511 ААТ «ААБ Беларусбанк», код 815 УНП 100349858 р/с 3819382103561для пералічэньня на рахунак №01000019 для Ларына Міхася.

Паводле Telegraf.by, «Сэрца жыве»

Глядзі яшчэ:
Музыка для хворага сэрца

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0