09.12.2016 / 22:02

Сотні мігрантаў прарваліся з Марока ў Іспанію 2

Некалькі сотняў мігрантаў перабраліся праз мяжу Марока і патрапілі ў іспанскі анклаў Сеута, паведамляе ВВС.

Мясцовыя журналісты адзначаюць, што гэты прарыў з'яўляецца адным з самых буйных парушэнняў мяжы за апошнія дзесяць гадоў.

Нападнікі былі ўзброеныя палкамі і камянямі. У выніку прарыву Сеуцкай сцяны пацярпелі двое паліцэйскіх і трое мігрантаў.

Праваахоўнікі не змаглі затрымаць усіх, хто прарваўся ў Сеуту, многія мігранты схаваліся ў гарах. Дакладная колькасць тых, хто незаконна перайшоў мяжу, высвятляецца, мяркуецца, што маглі прарвацца каля 400 чалавек.

У студзені 2015 года ў Сеуце супрацоўнікі паліцыі арыштавалі некалькіх мужчын мараканскага паходжання, якія збіраліся падарваць сябе.

nn.by

0
LMI / Адказаць
09.12.2016 / 22:27
Гэта яшчэ не мацерыковая Гішпанія. Да таго ж гішпанская паліцыя не моцна абцяжарвае сябе ў зносінах з гэдкім кантынгентам (самому даводзілась бачыць працу гішпанскай паліцыі - часам нагадвала наш АМАП нялепшых часоў). Думаю адшукаюць і "ветліва" выправяць назад.
0
ВХ / Адказаць
10.12.2016 / 00:29
А што, у Марока таксама вайна?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру