Грамадства1616

Эдуард Пальчыс: Свабода слова і падбухторванне да вайны — гэта розныя рэчы

Амаль год таму беларускі блогер Эдуард Пальчыс, які выступаў у інтэрнэце пад мянушкай Джон Сільвэр, быў арыштаваны ў Расеі і выдадзены Беларусі.

Потым ён прадстаў перад судом па абвінавачаньні ў распальваньні міжнацыянальнай варожасьці. Вось як Эдурад Пальчыс пракамэнтаваў зьвесткі пра затрыманьні Юрыя Паўлаўца і Дзьмітрыя Алімкіна паводле таго ж абвінавачаньня.

— Адзначу найперш, што нарэшце беларускія ўлады ўвогуле сталі рэагаваць на тое, пра што я пісаў яшчэ 2 гады — што ў інтэрнэце дзейнічаюць людзі, якія сапраўды працуюць на распальваньне варожасьці. Але мяркую, паралелі з маёй справа ўсё ж не зусім дакладныя, бо зь іх боку гэта ніякая не свабода слова, не выказваньне думак. Яны проста за грошы стваралі на замову пэўны кантэнт для варожых адносна Беларусі расейскіх сайтаў. Ужо ёсьць у інтэрнэце скрыншоты іх перапіскі з замоўцамі, па якіх выдатна бачна, як імі маніпулявалі, як аплачвалі гэтыя іх разважаньні пра тое, што Беларусі нібыта недадзяржава, што беларускай мовы няма, што трэба Беларусь далучыць і гэтак далей. Гэта была сапраўдная інфармацыйная барацьба з нашай незалежнасьцю, з сувэрэнітэтам Беларусі і, відаць, нават наш КДБ гэта ўжо дастала. Вы ж ведаеце, што ў нас проста прарасейскіх людзей не чапаюць, а тут…

— Але, нават калі ім замаўлялі пэўны кантэнт і яны атрымлівалі за гэта грошы, гэта ня іх права — выказвацца? І хіба арышт за гэта ня ёсьць арыштам і за свабоду слова?

— Не, усё ж са свабодай слова тут мала агульнага. Гэтак можна і выказваньне Кісялёва пра «ядзерны попел», якім ён пагражаў іншым краінам, лічыць свабодай слова. Ці лічыць свабодай слова прыдумку пра расьпятага ў Славянску хлопчыка, з-за якой шмат людзей, у тым ліку зь Беларусі, паехалі на вайну ў Данбас і загінулі. Калі ў Нямеччыне казаць пра тое, што Галакосту не было ці славіць Гітлера — гэта злачынства, чаму ў нас ствараць матэрыялы супроць незалежнасьці і сувэрэнітэту Беларусі — гэта свабода слова? Не, свабода слова і падбухторваньне да вайны — гэта, на маю думку, розныя рэчы.

Каментары16

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе18

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе

Усе навіны →
Усе навіны

У Вільні збілі журналіста Malanka Media15

Трамп заявіў, што Пуцін і Зяленскі абавязкова сустрэнуцца4

Лукашэнка павесіў адсталыя калгасы на шыі старшыням райвыканкамаў8

У Брэсце сілавікі скарысталі зброю супраць п'янага мужчыны3

Кожны сёмы жыхар Славакіі падтрымлівае далучэнне да Расіі — апытанне25

Аэрапорты Еўрасаюза будуць здымаць абмежаванні на вадкасці ў ручной паклажы

Ад 300 000 да 500 000 даляраў. Стала вядома, хто прывёз Джэйсана Дэрула ў Беларусь8

Стрыжак расказаў, што цяпер будзе з «Байсолам»21

Мужчына разбіў відэакамеру ў пад'ездзе, надзеўшы для маскіроўкі трусы на галаву8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе18

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць