10.12.2016 / 10:55

Сёння 7,5 тысяч прызыўнікоў прымуць прысягу 2

Каля 7,5 тыс. Навабранцаў прымуць сёння прысягу ў злучэннях і воінскіх часцях Узброеных Сіл Беларусі. Ва ўрачыстых мерапрыемствах возьмуць удзел прадстаўнікі Мінабароны, мясцовых органаў улады, грамадскіх арганізацый, родныя і блізкія прызыўнікоў.

Як паведамлялася, падчас прызыўной кампаніі са жніўня па лістапад прызыўныя камісіі раёнаў і гарадоў у дачыненні да грамадзянаў прынялі каля 80 тыс. рашэнняў. Прадастаўлена каля 25 тыс. адтэрміновак, большую частку з якіх (больш за 80%) складаюць адтэрміноўкі для працягу адукацыі. Акрамя таго, дадзены адтэрміноўкі грамадзянам па стане здароўя, сямейным становішчы, для атрымання вайскова-тэхнічных спецыяльнасцяў, у сувязі з ажыццяўленнем дэпутацкіх паўнамоцтваў. Прызыў грамадзян на тэрміновую вайсковую службу ў жніўні-лістападзе 2016 года ажыццяўляецца ў адпаведнасці з загадам ад 18 чэрвеня № 277.

2
Кот Мартын / Адказаць
10.12.2016 / 12:53
Слава Беларуси !
0
Kalinin / Адказаць
10.12.2016 / 16:58
Без БЧБ прысягу не прымаць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру