Ілюстрацыйнае фота.

Ілюстрацыйнае фота.

Бойка паміж дзвюма кампаніямі наведвальнікаў клуба адбылася 10 снежня каля 3.30. Каб вырашыць канфліктную сітуацыю мужчыны выйшлі на вуліцу, дзе і здарылася бойка, падчас якой адзін з удзельнікаў інцыдэнту ад атрыманых траўмаў сканаў.

«Удзельнікаў бойкі забрала міліцыя, але таго, хто нанёс смяротны ўдар сярод іх не аказалася. Прагледзеўшы запісы камер відэаназірання, следча-аператыўная група ўстанавіла, што цялесныя пашкоджанні пацярпеламу нанёс 30-гадовы мясцовы жыхар. Падазраванага ў здзяйсненні злачынства супрацоўнікі крымінальнага вышуку Кастрычніцкага РАУС затрымалі па месцы жыхарства», - патлумачылі ва УУС Віцебскага аблвыканкама.

У дадзены момант высвятляюцца ўсе абставіны здарэння. Вядома, што і ахвяра, і падазраваны - раней не судзімыя жыхары Віцебска, мелі працу. Гарадскі аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?