Вядомая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, экс-першая ракетка свету ў эфіры Tennis Channel распавяла, як бавіць час у чаканні нараджэння дзіцяці. Пераклад размовы з’явіўся ў фан-групе спартсменкі ў сацыяльнай сетцы Укантакце.

«Мая цяжарнасць — гэта зусім іншы досвед для мяне, абсалютна непадобны да таго, што было раней. Натуральна, ты ведаеш, што цябе чакае ў тэорыі, але зусім іншая справа праз гэта прайсці. Ты глыбей усведамляеш магію ўсяго гэтага.

Тэніс — гэта мая кар’ера, але цяжарнасць — гэта іншы бок жыцця, гэта падарунак Бога. Я верю, што ў мяне ўсё яшчэ ёсць магчымасць рабіць тое, што я люблю, — гуляць у тэніс. На мой погляд, гэта паказвае, наколькі дзяўчаты-спартсменкі моцныя», — сказала Вікторыя Азаранка.

Таксама яна адзначыла, што стараецца быць актыўнай і трымаць сябе з форме, але не гуляе ў тэніс апошнія паўтара месяца. Азаранка прызнаецца, што сумуе па заўзятарах, па моманце выхаду на корт і па суперніцтве. Галоўнай сваёй мэтай яна называе вяртанне ў спорт пасля нараджэння дзіцяці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0