10.12.2016 / 19:50

Апошні артыкул «рэгнумаўца» Шыптэнкі: «Трэцім затрыманым мог бы стаць Макей» 27

Трэцім затрыманым адэптам «рускага свету» стаў карэспандэнт «Рэгнума» ў Беларусі Сяргей Шыптэнка. Яго арыштавалі днём 9 снежня.

Шыптэнка паспеў адрэагаваць на затрыманне сваіх аднадумцаў Паўлаўца і Алімкіна. Ён апублікаваў пад псеўданімам Артур Грыгор'еў свой апошні артыкул «Ахвяры імперыі: Беларусь актывізуе супрацоўніцтва з Польшчай» за некалькі гадзін да візіту сілавікоў.

Цікава, што Шыптэнка паспеў пажартаваць у гэтым тэксце наконт таго, хто б мог стаць трэцім падазраваным па справе аб распальванні варожасці. Ён пісаў пра… Уладзіміра Макея.

«Для Польшчы не прайшло незаўважаным імкненне беларускіх уладаў сфармаваць новую ідэнтычнасць беларусаў у якасці народа з польска-літоўскімі каранямі, які абвешчаны спадчыннікам Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Пра гэта недвухсэнсоўна і неаднаразова заяўляў кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей. Па словах Макея, беларусы дагэтуль не сфарміраваліся як нацыя. Тэарэтычна заявы кіраўніка МЗС Следчы камітэт Беларусі цалкам мог бы кваліфікаваць па арт. 130 КК РБ, зрабіўшы чыноўніка трэцім у кампаніі дацэнта Юрыя Паўлаўца і вартаўніка Дзмітрыя Алімкіна», — тлумачыў Шыптэнка.

Як бачна, прагноз аказаўся недакладным.

1
казік / Адказаць
10.12.2016 / 19:59
Няўдалы жартаўнік
0
Рыбка / Адказаць
10.12.2016 / 20:27
Макеі ацаніў жарт, але сядаць пакуль не хоча, палёт нармалёвы.
2
Radykal / Адказаць
10.12.2016 / 20:41
імкненне беларускіх уладаў сфармаваць новую ідэнтычнасць беларусаў у якасці народа з польска-літоўскімі каранямі Ну, чысты цырк! Як быццам ВКЛ не было, а на тэрыторыі сёньняшняй Беларусі была адвечная Маскоўска-мардоўская Рэспубліка. Калі ўжо заглыбляцца ў карані, то сучасныя беларусы (уключна, дарэчы, з палешукамі) з ґенэтычнага пункту гледжаньня ёсьць, калі казаць вульґарна, ненавукова, польска-прускімі мэтысамі. Мы ґенэтычна абсолютна ідэнтычныя сучаснаму насельніцтву Мазураў, бо там была такая самая этноґенэза: славяне паверх заходніх балтаў (дарэчы, жмудзь, ці г.зв. летувісы - гэта ўсходнія балты). Паміж беларусамі і расейцамі значна большая ґенэтычная адлегласьць, чымся паміж расейцамі й эстонцамі. Гэта літаральна мэдычны факт. Славяне ад Беластока і Элка па Смаленск і Бранск і ад Вільні і Полацка па Чарнігаў і Луцк - ґенэтычныя нашчадкі заходніх балтаў і славянскіх плямёнаў, якія рухаліся з тэрыторыі сучаснай Польшчы на ўсход. Яны падзеленыя паміж пяцьма сучаснымі дзяржавамі й нацыямі, але ґены маюць аднолькавыя. Ніякія ідэолёґіі гэтага ня зьменяць.
Паказаць усе каментары/ 27 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру