10.12.2016 / 20:31

Навукоўцы выявілі рознакаляровы хвост дыназаўра, які захаваўся ў бурштыне ФОТА 3

У будучыні могуць быць знойдзеныя ўзоры бурштыну, якія ўтрымліваюць іншыя мяккія часткі дыназаўраў.

Навукоўцы з Кітайскага геалагічнага ўніверсітэта ў Пекіне выявілі пакрыты пер'ем хвост невялікага дыназаўра ў бурштыне.

Навуковец Ліда Сін (Lida Xing) знайшла выкапень на рынку ў М'янме. Гандляры лічылі, што ў кавалку бурштыну знаходзяцца фрагменты нейкай расліны. Аднак палеантолагі высветлілі, што гэта быў хвост, які складаецца з васьмі пазванкоў і пакрыты добра захаванымі пер'ем. Яны высветлілі, што парэшткі належалі ня старажытнай птушцы, а дробнаму драпежнаму дыназаўру, які жыў 99 мільёнаў гадоў таму.

Выяўлены хвост дыназаўра. Фота: R.C. McKellar / Royal Saskatchewan Museum

Верхні бок хваста, як паказалі даследаванні, афарбаваны ў каштанавы колер, а ніжні — у белы. Акрамя таго, у пёраў адсутнічае рахіс (цэнтральны стрыжань), характэрны для сучасных відаў птушак, затое маюцца бародкі і бародачкі (больш дробныя адгалінаванні), якія фармуюць наплечнікі.

На думку навукоўцаў, у будучыні могуць быць знойдзеныя ўзоры бурштыну, якія ўтрымліваюць іншыя мяккія часткі дыназаўраў.

0
Гаспадыня / Адказаць
10.12.2016 / 20:58
Дык вось якія яны, дыназаўры! Гледзячы на малюнкі я і сама прыйшла да высновы, што наўрадці яны былі такія лысыя і праціўныя, як іх малююць вучоныя.
0
Кетцалькоатль Пернатый Змей / Адказаць
11.12.2016 / 18:43
Динозавры были похожи на хищных куриц-мутантов с зубами, перьями и когтями.
0
Amber / Адказаць
21.12.2016 / 15:13
Теперь ученые,небось,клонируют эту "птичку"? Японцы ведь хотят клонировать мамонта из найденных в Якутии (вроде бы) останков. Янтарь -красивейший камень,этот же вообще невероятный.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру