Баевікі групоўкі «Ісламская дзяржава» зноў увайшлі ў старажытны сірыйскі горад Пальміра, паведамляюць актывісты.
Па словах прадстаўніка Цэнтра маніторынгу за выкананнем правоў чалавека ў Сірыі Рамі Абдэль Рахмана, джыхадзісты ІД цяпер займаюць паўночна-заходнюю частку горада.
Пальміра была вызвалена ў канцы сакавіка сірыйскімі ўзброенымі сіламі пры падтрымцы расійскай авіяцыі.