Reuters.com

Reuters.com

Сем месяцаў таму «Лестэр» стварыў ці не галоўную футбольную сенсацыю 2016 года: стаў чэмпіёнам Англіі па футболе. 

Але сёлета каманда змагаецца за выжыванне. Перад матчам клуб ішоў толькі на 16-м месцы з 13 баламі ў 14 матчах. Гэта ўсяго на адзін бал вышэй за зону вылету.

«Манчэстэр Сіці» займае 4-ы радок з 30 баламі, чатыры пункты саступаючы лідарам: «Арсеналу» і «Чэлсі».

Аднак сёння «Лестэр», які зашчадзіў сілы ў мінулым матчы Лігі чэмпіёнаў, выйграў у клуба Пепа Гвардыёлы з лікам 4:2.

Прычым клуб вёў у ліку 4:0 да 80-й хвіліны (хет-трык на рахунку Джэймі Вардзі). «Сіці» здолелі забіць два мячы пры канцы гульні.

13 снежня «Лестэр» гуляе ў гасцях з «Борнмутам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0