11.12.2016 / 11:45

У Лунінцы за здзек з салдатаў асудзілі двух «дзядоў» 19

Факты дзедаўшчыны ў Лунінецкай вайсковай частцы № 25886 выліліся ў крымінальную справу.

— Двое радавых, жыхароў Гомельшчыны, падчас праходжання тэрміновай вайсковай службы ў Лунінцы самасцвярджаліся ў вайсковым калектыве і паказвалі сваю ўяўную перавагу над вайскоўцамі малодшага (першага) перыяду службы, падпарадкоўваючы іх свайму ўплыву, — пракаментавала «Медыя-Палессю» дзяржабвінаваўца, памочнік пракурора Лунінецкага раёна Ганна Пенер.

У гэтай вайсковай частцы, па нестатутных традыцыях, уборку ў памяшканнях павінны былі рабіць толькі вайскоўцы малодшага перыяду службы. Прычым яны мусілі выконваць працу не толькі якасна, але і хутка. Калі салдаты не спраўляліся, іх каралі, да прыкладу, адцісканнямі ад падлогі. Таксама маладыя вайскоўцы не мелі права засынаць пасля адбою раней часу, вызначанага «дзядамі». Калі пасля адбою салдат заснуў, а «дзед» яшчэ не спіць, маладога прымушалі адціскацца.

Суд Лунінецкага раёна прызнаў вінаватымі двух салдат тэрміновай службы, якім споўніўся 21 год, у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.1 арт. 443 КК, гэта значыць у гвалце і здзеку над асобай, на якую распаўсюджваецца статус ваеннаслужачага. Злачынства здзяйснялася групай асоб і не аднойчы. Таму абвінавачаным інкрымінавалася ўчыненне злачынстваў яшчэ па двух артыкулах.

Абвінавачаныя віну прызналі толькі часткова, але супрацьпраўнасць іх дзеянняў пацверджана сведкамі і падчас вочных ставак з пацярпелымі.

— Па сукупнасці злачынстваў, шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім адзін з салдат атрымаў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на два гады, другі — на паўтара года без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. Прысуд уступіў у законную сілу, — канстатавала Ганна Пенер.

1
Чытач / Адказаць
11.12.2016 / 11:59
Нармальна - пайшоў з БЧБ-сцягам - на, табе 10 лямаў у плечы. Паздзекваўся з людзей - пасядзі дома годзік-два. Далі б гэты арлам лямаў па 20 з кожнага - і "дзядоў" значна паменела б.
1
ЗПП / Адказаць
11.12.2016 / 12:29
Чытач, ну і параўнанне. гэтыя "арлы" - яны ж ідэалагчна (!!!) блізкія!
62
виталь / Адказаць
11.12.2016 / 12:46
Да, солдата отжиматься заставили и спать не давали - преступники. Что ж это за солдаты сейчас? Не армия, а детский сад какой-то.
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру