Тэракт у Стамбуле. Фота Reuters

Тэракт у Стамбуле. Фота Reuters

— На дадзены момант у нашага генконсульства ў Стамбуле і Пасольства ў Анкары няма якіх-небудзь дадзеных, што ў выніку загінулі або пацярпелі беларусы, — сказаў Мірончык.

Нагадаем, позна ўвечары 10 снежня ля стадыёна Beşiktaş Vodafone Arena у Стамбуле прагрымелі два выбухі. Спачатку была падарваная бомба, закладзеная ў аўтамабіль, які стаяў каля стадыёна, а праз 45 секунд сябе падарваў тэрарыст-смяротнік.

Па апошніх дадзеных, у выніку падвойнага тэракту загінулі 29 чалавек, параненыя 166. У Турцыі абвешчаная нацыянальная жалоба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0