11.12.2016 / 14:03

Памёр Марат Афанасьеў 13

Памёр Марат Афанасьеў — намеснік галоўнага энергетыка Беларускага металургічнага завода і дэпутат Вярхоўнага Савета ад Жлобіна.

Фота E-прамова.

Па адукацыі інжынер-электратэхнік, Марат Афанасьеў працаваў галоўным энергетыкам на алюмініевых заводах у Карэліі і Егіпце, пасля — на розных пасадах на БМЗ. Укараніў каля 150 рацыяналізатарскіх прапаноў.

У 1990—1991 быў старшынём Жлобінскага гарсавета.

Ён уваходзіў у Аб'яднаную грамадзянскую партыю. Ад АГП быў дэпутатам Вярхоўнага Савета, разагнанага Лукашэнкам у 1996. Пасля ад АГП яго ж абіралі дэпутатам мясцовага савета ў Жлобіне.

Быў чалавекам вялікай светлыні і цвёрдых прынцыпаў.

Яму было 70 гадоў. У яго засталіся жонка, двое дзяцей і трое ўнукаў.

nn.by

0
Кнехт / Адказаць
11.12.2016 / 14:13
Вельмі шкада. Спачуванне родным, блізкім і сябрам. Спачуванне ўсім нам. Чытаў ягоныя артыкулы і ганарыўся, што ў Беларусі ёсць такія людзі.
0
Андрусь / Адказаць
11.12.2016 / 14:32
Вечная памяць спадару Марату.. Не верыцца..
0
Віктар Малочка / Адказаць
11.12.2016 / 14:48
Божа! Як жа так? Толькі учора бачыў адзнаку спадара Марата на сваім артыкуле у Фэйсбуку....Царства нябеснае добраму і чуламу чалавеку, маяму добраму знаёмаму і сябру па партыі. Спачуванне блізкім!
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру