11.12.2016 / 15:19

Дольф Лундгрэн прылятаў у Мінск патаемна 20

Фота з фэйсбука Кацярыны Глінскай

Як і Стывен Сігал, вядомы шведскі акцёр Дольф Лундгрэн прыляцеў па запрашэнні беларускага цэнтра распрацоўкі кампаніі Wargaming, якая робіць вядомую гульню World of Tanks («Свет танкаў»). Некалькі дзён таму «танкісты» анансавалі ўдзел акцёра на сваім WG-фэсце (гэта фестываль фанатаў гульні World of Tanks) — ён пройдзе 17 снежня ў Маскве. Але пра візіт у Мінск нічога не паведамлялася.

Як даведалася kp.by, акцёр прыляцеў у беларускую сталіцу ў суботу рэгулярным рэйсам «Белавія». Адна з сцюардэс «Белавія» выклала ў свой Інстаграм сумесную фатаграфію з акцёрам.

game-stream.by

Дольф Лундгрэн будзе ў Мінску да пятніцы, пасля чаго паляціць у Маскву на фэст. Па нашых дадзеных, акцёр здымецца ў рэкламным роліку для Wargaming - здымкі будуць доўжыцца чатыры дні. Для гэтага арганізатары «выпісалі» аператара з Парыжа і рэжысёра з Масквы. Ці запланавана сустрэча Дольфа Лундгрэна з Аляксандрам Лукашэнкам, пакуль не вядома.

Дольф Лундгрэн стаў вядомы ў 1985 годзе пасля таго, як сыграў ролю савецкага баксёра ў чацвёртай частцы фільма «Рокі» са Сталоне. Самая вядомая яго роля — універсальны салдат, які выйшаў з-пад кантролю, з аднайменнага фільма. Таксама Лундгрэн зняўся ў трэцяй і чацвёртай частцы фільма, а таксама ва ўсіх частках фільма «Неўтаймаваныя». Усяго за плячыма Лундгрэна — ролі ў 70 фільмах.

1
Eugene M. / Адказаць
11.12.2016 / 15:27
Яшчэ адзін?
4
цікава / Адказаць
11.12.2016 / 15:29
І як зацаніў бутафорскую "лінію" акцёр? Пахваліў цацку ад лукаморскай гісторыі?
4
Сергей Яскевич / Адказаць
11.12.2016 / 15:33
А как же марковка?
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру